BE RU EN

Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу на Балотнай

  • 7.05.2013, 9:36

Сярод сцягоў, якія луналі над удзельнікамі акцыі, якая адбылася ўчора ў Маскве, былі і беларускія.

Іх трымалі нашы суайчыннікі, якія прыехалі ў расейскую сталіцу для таго, каб падтрымаць удзельнікаў мерапрыемства.

Фотаздымкі бел-чырвона-белых сцягоў на мітынгу 6 траўня апублікаваў адзін з яго ўдзельнікаў блогер Генадзь Міхайлаў.

Акцыя, якая прайшла ў Маскве, была прысвечаная гадавіне інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна і пратэстаў, якія адбыліся ў расейскай сталіцы ў мінулым годзе.

У ёй, па словах арганізатараў, прынялі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек. Акцыя была санкцыянаваная ўладамі Масквы.

Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу на Балотнай
Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу на Балотнай
Беларусы прынялі ўдзел у мітынгу на Балотнай

Апошнія навіны