BE RU EN

Таксістаў чакаюць масавыя скарачэнні

  • 6.05.2013, 19:51

Мінтранс Беларусі прапануе абмежаваць выкарыстанне аўтамабіляў у якасці таксовак васьмю гадамі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый рэспублікі, каментуючы падрыхтаваны праект указа Лукашэнкі «Аб некаторых пытаннях арганізацыі перавозак пасажыраў таксоўкамі».

Цяпер у Беларусі на рынку перавозак пасажыраў таксоўкамі задзейнічаныя блізу 16 тыс. легкавікоў. Паводле ацэнкавых звестак, больш за 60% таксовак маюць тэрміны эксплуатацыі больш за 8 гадоў. Выкарыстанне транспарту з доўгім тэрмінам эксплуатацыі патэнцыйна зніжае бяспеку перавозак пасажыраў, адзначылі ў прэс-службе.

Праект указа прадугледжвае абмежаванне з 1 траўня 2014 года тэрміну эксплуатацыі таксовак васьмю гадамі з даты іх вырабу.

Апошнія навіны