BE RU EN

Генеральны сакратар НАТА: Еўрапейцы павінны павялічыць ваенныя выдаткі

  • 6.05.2013, 17:52

Размовы пра ўзмацненне ваенных магчымасцяў Еўразвяза без павышэння выдаткаў на абарону застануцца «простым страсеннем паветра».

Гэта заявіў сёння генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн, выступаючы на слуханнях у камітэце Еўрапарламента па знешняй палітыцы і бяспецы, перадае ІТАР-ТАСС.

Каб быць «міжнародным гульцом, а не заўзятарам», ЕЗ павінен пашыраць бюджэтныя асігнаванні ў абарону, сказаў ён. «Нам неабходна лепш і ў больш поўным аб'ёме падтрымліваць нашых саюзнікаў у ЗША», - падкрэсліў Расмусэн.

Генеральны сакратар заклікаў еўрапейцаў «не зацыклівацца на бюджэтных праблемах».

«Мы абавязаны забяспечыць нашых грамадзян і падаткаплацельшчыкаў самай надзейнай бяспекай, якую толькі можна купіць за грошы», - сказаў ён.

Расмусэн фактычна слова ў слова агучыў прэтэнзіі Вашынгтона да еўрапейскіх саюзнікаў, ад якіх ён дамагаецца павышэння выдаткаў на абарону. За апошнія 25 гадоў ваенныя бюджэты краін ЕЗ скараціліся больш чым удвая.

Апошнія навіны