BE RU EN

Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс

  • 6.05.2013, 9:44

У Менску прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма пра катаванні, якім падвяргаліся пры затрыманнях і арыштах грамадскія актывісты ў Беларусі.

Ён быў зняты рэжысёрам Вольгай Нікалайчык.

Фільм «Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс» быў паказаны падчас «Марафону салідарнасці», які прайшоў на офісе Партыі БНФ. Ён распавядае пра катаванні, здзекі, жорсткае і бесчалавечнае абыходжання, а таксама іншыя абуральныя правапарушэнні з боку сілавікоў і спецслужбаў.

У фільме апісваюцца выпадкі былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, грамадзянскіх актывістаў Паўла Левінава і Андрэя Молчана, актывістак FEMEN. На іх прыкладзе аўтар фільма паказвае страшную карціну рэальнай сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў нашай краіне.

Фільм зняты ў 2013 годзе.

Апошнія навіны