BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя праверыць усе медыцынскія цэнтры

  • 5.05.2013, 21:23

Міністэрства аховы здароўя да канца траўня правядзе праверкі ўсіх медыцынскіх цэнтраў краіны.

Гэта звязана са смерцю Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі ў «Экамедсервісе». Аб ініцыятыве паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко, піша БелТА.

«Мною прызначаныя праверкі ўсіх медыцынскіх цэнтраў на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйных відаў дапамогі, хірургіі, акушэрства і гінекалогіі, г.зн. там, дзе ёсць хірургічнае ўмяшанне. Дадзеная праца павінна быць праведзеная за травень. У канцы месяца мы будзем ведаць, як наладжана работа ва ўсіх цэнтрах», - сказаў міністр.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя стварыў рабочую групу для праверкі медыцынскай дзейнасці «Экамедсервіса», захавання ліцэнзійных патрабаванняў і нормаў заканадаўства, якая павінна будзе да 8 траўня прадставіць матэрыялы праверкі ў ведамства.

«Праводзіцца далейшае расследаванне працы ўсіх відаў аказання меддапамогі ў гэтым цэнтры. Па даручэнні Лукашэнкі Міністэрства аховы здароўя узяло кіраванне цэнтрам да вырашэння пытання аб яго далейшым існаванні», - дадаў Васіль Жарко.

Апошнія навіны