BE RU EN

Цім Стэплтон пакідае «Дынама-Мінск»

  • 21.05.2013, 22:00

Лепшы хакеіст менскага «Дынама» паводле вынікаў мінулага сезона Цім Стэплтон пакідае каманду.

Нападнік «зуброў» і зборнай ЗША стаў сапраўдным адкрыццём мінулага сезона ў КХЛ. Паводле вынікаў Стэплтон быў прызнаны фанатамі безумоўна лепшым у складзе дынамаўцаў, паведамляе прэс-служба клуба.

Нагадаем, што ў 52 гульнях рэгулярнага чэмпіянату Цім набраў 40 балаў (24 +16), паказчык карыснасці - 5. У Кубку Надзеі нападнік набраў 5 балаў (2 +3) у 6 гульнях, паказчык карыснасці - 1.

Бамбардзірскія поспехі Стэплтона заканамерна прыцягнулі значную цікавасць іншых клубаў, у тым ліку, грандаў.

«На жаль, Цім Стэплтон пакідае «Дынама». Клуб дзякуе нападніку за прадэманстраваную гульню і зычыць поспехаў у кар'еры», - гаворыцца ў паведамленні клуба.

Апошнія навіны