BE RU EN

Азербайджан патрабуе пераліку галасоў на «Еўравізіі»

  • 20.05.2013, 18:34

Ільхам Аліеў запатрабаваў вывучыць пытанне са «зніклымі» галасамі азербайджанцаў, што былі аддадзеныя за расейскую артыстку Дзіну Гарыпаву, якая выступіла ў фінале конкурсу.

Паводле звестак выніковай табліцы, у суботу азербайджанскія гледачы не далі Расеі аніводнага бала, у той час як пасол краіны ў Маскве запэўніваў, што Расея павінна была атрымаць ад паўднёвага суседа 10 балаў, паведамляе BBC.

«Сёння вечарам на «Азербайджанскай грамадскай тэлевізіі» будзе асобна абвешчана пра гэты інцыдэнт», - заявіў пасол.

Паводле вынікаў галасавання журы і тэлегледачоў у «Еўравізіі-2013» перамагла спявачка з Даніі Эмілі дэ Форэст з песняй «Only Teardrops» («Толькі слёзы»), якая набрала 281 бал.

Алёна Ланская, якая з песняй «Soleyoh» прадстаўляла на конкурсе нашую краіну, заняла 16 месца. Максімальныя 12 балаў Беларусь атрымала толькі ад Украіны. Расея не паставіла нашай краіне аніводнага бала.

Апошнія навіны