BE RU EN

Пасля заўвагі журналіста з аўтобуса ў Глыбокім знялі расейскі сцяг

  • 20.05.2013, 17:42

Глыбоцкі журналіст Канстанцін Шыталь заўважыў сцяг суседняй дзяржавы ў адным з аўтобусаў.

Ён пакінуў запіс у кнізе заўваг і прапаноў на аўтастанцыі. Канстанцін Шыталь напісаў, што «прапаганда расейскай дзяржаўнай сімволікі ў Беларусі абражае яго нацыянальныя пачуцці, таму што Расея на працягу пяціста гадоў праводзіла захопніцкую палітыку ў дачыненні да нашай краіны». Ён прапанаваў забараніць размяшчаць сцягі замежных дзяржаў на транспартных сродках аўтатранспартнага прадпрыемства (АТП) №16, піша мясцовы партал westki.info.

Неўзабаве ён атрымаў адказ на сваю скаргу.

У дакуменце за подпісам Яўгена Лысянка, дырэктара АТП №16, напісана, што «ў аўтобусе«Радзіміч», дзярж. № 5202, зняты сцяг Расейскай Федэрацыі, і ў далейшым адміністрацыя аўтапарка будзе кантраляваць патрабаванні па экіпіроўцы аўтобусаў».

После замечания журналиста с автобуса в Глубоком сняли российский флаг
После замечания журналиста с автобуса в Глубоком сняли российский флаг

Апошнія навіны