BE RU EN

Пераможцу «Еўрабачання» выкрылі ў плагіяце

  • 20.05.2013, 12:52

Чарговы скандал разгараецца вакол пераможцы «Еўрабачання-2013» Эмілі дэ Форэст з Даніі.

Дацкую спявачку Эмілі дэ Форэст, якая заняла на песенным конкурсе «Еўрабачанне» першае месца, абвінавачваюць у запазычанні музычнай тэмы ў гурта K-Otic, які запісаў у 2002 годзе кампазіцыю I Surrender, паведамляе Росбалт.

K-otic - дацкі поп-гурт, які існаваў у пачатку 2000-х, а да 2003 года ўжо распаўся. Калектыў з сямі чалавек быў сфармаваны падчас тэлевізійнага праекта Starmaker.

Нагадаем, беларуская ўдзельніца конкурсу Алёна Ланская заняла 16-е месца.

Апошнія навіны