BE RU EN

Арышты ў «Менскаблгазе»

  • 20.05.2013, 10:17

Кіраўнік раённага філіяла «Менскаблгаза» будаваў катэдж за кошт прадпрыемства.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю абласной пракуратуры Аляксандр Беліцкі, пракуратурай Менскай вобласці распачатая справа па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да кіраўніка аднаго з раённых філіялаў ВРУП «Менскаблгаз».

Кіраўнік філіяла, з'яўляючыся службовай асобай, у 2009-2011 гадах, дзейнічаючы насуперак інтарэсам службы, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай зацікаўленасці (імкнучыся пазбегнуць матэрыяльных выдаткаў) і іншай асабістай зацікаўленасці (імкнучыся аказаць паслугі сваім блізкім сваякам), без адпаведнага афармлення і аплаты ў працоўны час сістэматычна прыцягваў падначаленых работнікаў і выкарыстоўваў тэхніку прадпрыемства для ажыццяўлення будаўніча-мантажных і рамонтных работ на аб'ектах нерухомасці, якія належаць яму і яго сваякам, а таксама для выканання іншых работ у асабістых мэтах.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў прадпрыемству быў нанесены ўрон больш чым на 12 млн. рублёў, гэта значыць у буйным памеры.

Крымінальная справа перададзеная для арганізацыі расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі па Менскай вобласці.

Выпадкі, калі ў Беларусі службовыя асобы або чыноўнікі будуюць сабе катэджы за кошт прадпрыемства або дзяржбюджэту не рэдкасць.

Апошнія навіны