BE RU EN

Пост гендырэктара менскага «Дынама» прапанаваны Сяргею Паўлюковічу

  • 2.05.2013, 20:33

Новым генеральным дырэктарам менскага «Дынама» можа стаць асістэнт Алега Пратасава.

Як ужо паведамлялася, генеральны дырэктар менскага «Дынама» Ігар Пугач звольнены са сваёй пасады. Яго месца прапанавана заняць Сяргею Паўлюковічу - аднаму з асістэнтаў галоўнага трэнера каманды Алега Пратасава, паведамляе «Прессбол».

Таксама на пасаду спартыўнага дырэктара, вакантную пасля сыходу Сяргея Гурэнкі, можа быць прызначаны Кірыл Савосцікаў - адзін з дынамаўскіх трэнераў. Чакаецца, што гэтыя кадравыя пытанні будуць развязаныя бліжэйшымі днямі.

Апошнім часам праца Ігара Пугача крытыкавалася з боку старшыні назіральнай рады сталічнага клуба алігарха Юрыя Чыжа, які выказваў незадаволенасць селекцыйнай дзейнасцю «Дынама-Менск». Паводле слоў Чыжа, генеральны дырэктар не спраўляўся з ускладзенымі на яго функцыямі, а ўзровень яго працы не адпавядаў амбіцыям і фінансавымх магчымасцям менскага клуба.

Апошнія навіны