BE RU EN

МЗС пацвердзіў інфармацыю аб лячэнні ў Беларусі лібійцаў

  • 2.05.2013, 18:49

У Беларусь з Лібіі прыбыла група лібійскіх грамадзян, якія пройдуць курс рэабілітацыі, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Ён падкрэсліў, што гэта яшчэ раз пацвярджае высокі ўзровень развіцця беларускай аховы здароўя. «Дапамога надаецца на камерцыйнай аснове, зразумела з гуманітарных меркаванняў», - адзначыў прэс-сакратар.

Пры гэтым ён сказаў, што «прыбыццё лібійскіх грамадзян у Беларусь для праходжання рэабілітацыі знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства аховы здароўя, якое ўзаемадзейнічае з Міністэрствам ў справах параненых Лібіі».

Андрэй Савіных таксама адзначыў, што такога роду медыцынскія паслугі надаюцца таксама шэрагам іншых дзяржаў з высокаразвітай медыцынскай галіной. Да прыкладу, такія праграмы праводзяцца ў Чэхіі, Італіі, Канадзе.

Нагадаем, сёння «Lybia Herald» паведаміла, што параненыя падчас узброенага канфлікту ў Лібіі баевікі праходзілі лячэнне ў Менску.

Выданне піша пра тое, што 300 байцоў былі адпраўленыя ў Беларусь нядаўна. Разам з гэтым, яно адзначае, што з моманту пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж паўстанцамі і лібійскім дыктатарам Муамарам Кадафі ў Беларусі атрымалі медыцынскую дапамогу каля 1500 чалавек.

Апошнія навіны