BE RU EN

Беларусы не ўмеюць карыстацца смартфонамі

  • 2.05.2013, 17:18

Каля 40% пакупнікоў дарагіх мадэляў смартфонаў не карыстаюцца мабільным шырокапалосным інтэрнэт-доступам.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні ІП «Велком» Роберт Дашан падчас сумеснай прэс-канферэнцыі velcom і ZTE, перадае БелТА.

Паводле дадзеных мабільнага аператара, толькі каля 60% уладальнікаў дарагіх тэлефонных апаратаў выкарыстоўваюць іх для выхаду ў Інтэрнэт. Астатнія 40% пакупнікоў смартфонаў набываюць іх, хутчэй за ўсё, каб падкрэсліць свой статус і адпавядаць модным тэндэнцыям.

У цяперашні час доля продажаў смартфонаў на беларускім рынку складае каля 43%.

Апошнія навіны