Лукашэнка ляціць гуляць у хакей у Сочы
- 2.05.2013, 13:39
Беларускі правадыр з’ехаў у чарговы адпачынак.
На Усерасійскім фестывалі аматарскага хакея, які пройдзе ў Сочы з 3 па 10 траўня, выступіць каманда беларускага дыктатара, якую ўзначаліць асабіста Лукашэнка, паведамляе сайт news.sport-express.ru.
Беларускі бок атрымаў запрашэнне ад міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, які нядаўна наведваў Менск.
На групавым этапе каманда Лукашэнкі згуляе c малдаўскай «Плацінай» і камандамі з Сербіі і Канады.
Нагадаем, апошні раз Лукашэнка наведваў Сочы ў лютым 2013 года. Па афіцыйных паведамленнях, ён адпраўляўся туды з працоўным візітам, аднак аказалася, што «працоўны візіт» уключаў у сябе гульню ў хакей і катанне на лыжах. Падчас таго візіту Лукашэнка паспеў зваліцца з гары.