Ігар Пугач звольнены з пасады гендырэктара «Дынама-Менск»
- 2.05.2013, 9:32
Генеральны дырэктар менскага «Дынама» адпраўлены ў адстаўку.
Рашэнне пра гэта прыняў назіральны савет футбольнага клуба, піша FootballTop.ru.
Ігар Пугач займаў гэтую пасаду з жніўня 2012 года.
Гэта чалавек, які раней ніяк не быў звязаны з футболам. Яго прызначэнне доўгі час трымалася ў сакрэце.
Вядома, што нарадзіўся Пугач ў Магілёве, 8 жніўня 1988 г, і скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ).
У апошні час яго праца падвяргалася крытыцы з боку старшыні назіральнага савета сталічнага клуба алігарха Юрыя Чыжа, які выказваў незадаволенасць селекцыйнай дзейнасцю «Дынама-Менск». Паводле слоў Чыжа, генеральны дырэктар не спраўляўся з ускладзенымі на яго функцыямі, а ўзровень яго працы не адпавядаў амбіцыям і фінансавым магчымасцям менскага клуба.