BE RU EN

Менск адмаўляецца змагацца з кантрабандай з Беларусі

  • 19.05.2013, 19:39

Еўразвяз спрабуе дамовіцца з Беларуссю ў сферы падатковага супрацоўніцтва і барацьбы з кантрабандай тавараў.

Перамовы ідуць складана. Пра гэта заявіў адказны за падаткі еўракамісар Альгірдас Шамета, паведамляе ru.delfi.lt.

«Цяпер мы спрабуем дамовіцца з Беларуссю аб дамове стратэгічнага партнёрства ў пытаннях падатковага супрацоўніцтва», - сказаў журналістам Шамета ў Каўнасе.

«Адной са сфер, якую закране дамова, з'яўляецца барацьба з махлярствам. Некалькі тыдняў таму паступілі станоўчыя сігналы з беларускага боку, але пазіцыі вельмі часта мяняюцца і вельмі нялёгка дамовіцца», - сказаў еўракамісар.

Кантрабанда з Беларусі і Калінінградскай вобласці складае большую частку ценявой эканомікі ў Літве. Гэтыя межы з'яўляюцца знешнімі межамі ЕЗ.

Шамета сцвярджае, што Брусель у чэрвені павінен зацвердзіць стратэгію барацьбы з кантрабандай цыгарэт.

«У ёй плануецца шэраг захадаў, пачынаючы з умацавання памежнай і мытнай інфраструктуры, заканчваючы захадамі, якія дазволяць кантраляваць рух акцызных тавараў ад кпункту вырабу да рэалізацыі канчатковага прадукту», - сказаў дэлегаваных Літвой еўракамісар.

Нагадаем, суседзі Беларусі неаднаразова заклікалі ўлады нашай краіны прыняць захады для спынення кантрабанды тавараў у бліжэйшыя дзяржавы ЕЗ. У першую чаргу, гэта тычылася незаконных паставак паліва і цыгарэтаў.

Апошнія навіны