BE RU EN

Праезд у грамадскім транспарце зноў даражэе

  • 18.05.2013, 21:34

У Беларусі бліжэйшымі днямі вырасце кошт праезду ў грамадскім транспарце.

У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова Гомельскага аблвыканкама ад 16 траўня 2013 года № 492 «Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі тыпамі транспарту ў рэгулярных зносінах», згодна з якім з 20 траўня праезд падаражэе на 21% з 1400 да 1700 рублёў, піша АФН.

Згодна з існай практыкай, ва ўсіх абласцях і сталіцы праезд даражэе практычна адначасова.

Раней улады Мінска заяўлялі аб намеры павысіць кошт праезду да 2300 рублёў (цяпер - 1700 рублёў) да канца года. Павышэнне планавалася ў два этапы, прычым першае - да 2000 рублёў - у першым квартале. Пры гэтым старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што праезд павінен каштаваць 5000 рублёў.

Апошнія навіны