BE RU EN

У метро на «Нямізе» неадэкватны хлопец выкуліўся з балкона (Відэа)

  • 18.05.2013, 20:50

Здарэнне адбылося 17 траўня а 23:50 на станцыі менскага метро "Няміга".

Хлопец у неадэкватным стане дурэў у вестыбюлі метро "Няміга". Дзяжурны не прапусціў яго ў метро без жэтона, ён вырваўся, ускочыў на парэнчы, якія адасабляюць вестыбюль-балкон ад станцыі, і ўпаў тарчма на платформу з вышыні прыкладна 6 метраў.

Пасажыры адразу ж кінуліся яго рэанімаваць.

Ачомаўшыся ад шоку, ён стаў варушыцца. Носам у яго цякла кроў. Праз 20-25 хвілін яго забрала хуткая дапамога.

Паводле папярэдняй інфармацыі "Нашай Нівы", хлопец застаўся жывы.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка.

Апошнія навіны