BE RU EN

Алігарх Чыж пачаў варыць піва ў Латвіі?

  • 17.05.2013, 16:42

Еўрапейскія санкцыі і канец растваральнікавай кантрабанды прымусілі «кашалькоў» дыктатара заняцца справай.

Як паведамляе belbeer.com, беларускія «інвестары» запусцілі вытворчасць піва ў Даўгаўпілсе на базе прадпрыемства Latgales Alus D. Чакаецца, што першыя два гатункі «Latgales Alus D - Дынабург» і «Латгальскае» з'явяцца да піўнога фестывалю Latviabeerfest 2013.

Броварам валодаюць Зміцер і Іна Алексіны (сын і маці), якія пражываюць у Менску па адным адрасе. Алексіны вядомыя як давераныя асобы Юрыя Чыжа, яны ў тым ліку кіравалі яго рэстаранам «Сябры».

Фармальная змена ўласнікаў бровара 14 снежня 2012 года адбылася пасля ўвядзення ў дачыненні да набліжанага да Лукашэнкі алігарха санкцый ЕЗ.

З-за санкцый ён вымушаны быў згарнуць бізнес у Латвіі пад сваім імем і перадаць актывы фірмы Neonafta (СП ТАА «Неанафта») Змітру Алексіну (яму належыць 40% доляй капіталу), Іне Алексінай (40%) і вядомаму ў Даўгаўпілсе бізнесмену Аляксандру Грахоўскаму (20%). Так Алексіны сталі саўладальнікамі прадпрыемства па вытворчасці біапаліва Mamas D і бровара Latgales Alus D.

Гэта не адзіная піўная цікавасць Чыжа. У Беларусі алігарх спрабаваў прыбраць да рук найбуйнейшы дзяржаўны броварны завод «Крыніца», ён валодае вядомым у Менску рэстаранам-броварам «Ракаўскі бровар».

Апошнія навіны