BE RU EN

Мясніковіч пакатаў прэм'ер-міністра В'етнама ў метро

  • 17.05.2013, 13:38

Беларускі прэм'ер-міністр спусціўся з в'етнамскай дэлегацыяй у менскую падземку.

Як паведамляюць відавочцы, паездка адбылася ўвечары 16 траўня. Разам з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам у метро спусцілася і ўся в'етнамская дэлегацыя.

Прэм'еры пракаціліся ад станцыі метро «Кастрычніцкай» да станцыі «Плошча Перамогі». Метро на гэты час не перакрывалася.

Нагадаем, у Беларусі знаходзіцца з візітам прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Тан Зунг. 17 траўня з в'етнамскім прэм'ерам сустрэўся Аляксандр Лукашэнка. У выніку перамоваў бакі дамовіліся аб стварэнні СП па выпуску ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама аб магчымасці выйсці на сумесны тавараабарот паміж краінамі ў 500 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны