BE RU EN

Папа Рымскі асудзіў культ грошай

  • 16.05.2013, 18:31

Папа Рымскі Францыск асудзіў сусветную фінансавую сістэму, назваўшы яе тыраніяй для бедных.

Пра гэта паведамляе ў чацвер італьянская газета «Кар'ерэ дэла сера».

«Грошы сталі ідалам, ідэалогіяй, якая прасоўвае аўтаномію рынкаў і фінансавыя спекуляцыі», - цытуе выданне словы пантыфіка.

Са слоў Францыска, «сёння чалавечая істота ўспрымае сябе як тавар, які можна выкарыстаць, а затым выкінуць».

«Грошы павінны служыць, а не панаваць», - сказаў на заканчэнне Францішак.

Апошнія навіны