Новага старшыню БФСТ «Дынама» знялі з пасады амбасадара ў Туркменістане
- 16.05.2013, 16:41
Лукашэнка вызваліў Энвера Барыева ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў Туркменістане.
Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, Барыеў вызвалены ад пасады амбасадара ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Раней Энвер Барыеў быў абраны старшынёй Цэнтральнага савета БФСТ «Дынама».
Энвер Барыеў - былы міністр па надзвычайных сітуацыях (2005-2011); займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Беларусь у Туркменістане з 2011 года; член Савета бяспекі краіны.
Ранейшы кіраўнік БФСТ «Дынама» і кіраўнік назіральнага савета ХК «Дынама-Менск» Юрый Бародзіч красавіка 17 падаў рапарт на звальненне.