BE RU EN

Беларускіх выкладчыкаў заменяць дарагімі замежнікамі

  • 16.05.2013, 10:36

Беларусь збіраецца прыцягваць дарагіх замежных выкладчыкаў у дзяржаўныя ВНУ.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна N362.

Дакумент устанавіў парадак аплаты іх дзейнасці за кошт дзяржавы. Так, пагадзінная стаўка аплаты замежнага спецыяліста, які будзе працаваць у дзяржаўных ВНУ, устаноўленая на ўзроўні да 300% (уключна) тарыфнай стаўкі першага разраду. З 1 красавіка 2013 года тарыфная стаўка першага разраду складае Br250 тыс. Такім чынам, максімальная пагадзінная стаўка замежнага выкладчыка складзе Br750 тыс., або $86,5 у эквіваленце па бягучым абменным курсе.

У пастанове агаворваецца, што канкрэтны памер стаўкі пагадзіннай аплаты працы вызначаецца кіраўніком установы вышэйшай адукацыі.

Акрамя таго, урад гатовы за кошт бюджэту кампенсаваць замежным спецыялістам расходы па праезду і найму жылога памяшкання.

У дакуменце сказана, што замежныя спецыялісты павінны мець дасягненні ў пэўнай сферы дзейнасці, валодаць ведамі, метадамі і тэхналогіямі інавацыйнага характару для адпаведных напрамкаў адукацыі.

Па афіцыйных дадзеных, заробак выкладчыка ў Беларусі складае каля 4 мільёнаў.

Апошнія навіны