BE RU EN

Французская амбасада спыняе выдачу іспанскіх віз

  • 16.05.2013, 10:19

Рэгістрацыя на падачу дакументаў у французскую амбасаду для паездкі ў Іспанію спыняецца з 30 траўня.

У сувязі са сканчэннем пагаднення ў дачыненні да дэлегаваных правоў на выдачу віз у Іспанію Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь 30 чэрвеня 2013 года, рэгістрацыя на падачу дакументаў для паездкі ў Іспанію спыняецца пачынаючы з 30 траўня 2013 года.

З 30 чэрвеня 2013 года выдача віз для паездкі ў Іспанію Амбасадай Францыі ў Рэспубліцы Беларусь цалкам адмяняецца.

Як паведамляе сайт амбасады, іспанскі візавы цэнтр, які працуе пад каардынацыяй Амбасады Іспаніі ў Маскве, павінен адкрыцца ў бліжэйшы час у Менску па адрасе вул. Інтэрнацыянальная 11.

Апошнія навіны