BE RU EN

ІП змогуць вярнуць поўную дапамогу на дзяцей

  • 15.05.2013, 16:01

У Беларусі распрацаваны механізм прыпынення дзейнасці ІП на перыяд догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў.

Пра гэта сёння журналістам паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае БелТА.

«Распрацаваны праект нарматыўнага прававога акта, які рэгламентуе парадак прыпынення дзейнасці ІП і некаторых іншых катэгорый асоб у перыяд догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў. Сёння на заканадаўчым узроўні такога механізму няма. Дакумент знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе», - сказала Марына Арцёменка.

Неабходнасць распрацоўкі такога дакумента была выкліканая тым, што з 1 студзеня 2013 года ў краіне ўведзеная норма, па якой ІП, а таксама натарыусам, адвакатам, рамеснікам выплата дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца ў памеры 50%.

«Гэта было абумоўлена неабходнасцю адзінага падыходу да жанчын, якія працуюць па працоўных дамовах. Калі жанчына выходзіць на працу больш чым на палову стаўкі, то выплата дапамогі ёй пакладзена ў памеры 50%. Такі ж падыход быў ужыты да тых катэгорый асоб, якія самастойна арганізуюць сваю занятасць, але не працуюць па працоўных дамовах, не маюць наймальнікаў», - патлумачыла Марына Арцёменка.

Апошнія навіны