BE RU EN

Сірыя зноў засталася без інтэрнэту

  • 15.05.2013, 13:53

У сераду ў Сірыі адключыўся інтэрнэт, таксама ў краіне не працуе міжнародная тэлефонная сувязь.

Пра гэта паведамляюць заходнія СМІ са спасылкай на кампанію Renesys, якая займаецца маніторынгам глабальнага сеткавага трафіку.

«Інтэрнэт у Сірыі адключыўся ў 10 гадзін раніцы па мясцовым часе (10.00 па беларускім)», - гаворыцца ў заяве кампаніі.

Нагадаем, тыдзень таму Сірыя была адрэзаная ад інтэрнэту амаль суткі. Паведамлялася, што доступ у інтэрнэт і выхад на міжнародныя лініі былі спынены з-за пашкоджання оптавалакновага кабеля.

У канцы 2012 года інтэрнэт у Сірыі не працаваў два дні.

Апошнія навіны