BE RU EN

Стаўка рэфінансавання зніжаная да 25%

  • 15.05.2013, 10:26

Стаўка рэфінансавання зніжаецца з 15 траўня да 25 адсоткаў гадавых.

Як адзначаюць у Нацбанку, гэтае рашэнне «грунтуецца на ацэнцы далейшага запаволення інфляцыі, што абумоўлівае захаванне рэальных адсоткавых ставак у эканоміцы на значным станоўчым узроўні, нягледзячы на зніжэнне іх намінальных значэнняў».

«Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі разам з пастаянным перавышэннем прапановы замежнай валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку фармуе ўмовы для ўстойлівасці беларускага рубля і нават яго ўмацавання.

На гэтым фоне высокая даходнасць рублёвых зберажэнняў істотна перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце і стымулюе інтэнсіўны прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва. За 4 месяцы 2013 г. іх аб'ём у банках павялічыўся на 7 трлн. рублёў», - гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Апошні раз стаўка рэфінансавання была зніжаная 17 красавіка на 1,5 адсоткавага пункта - да 27 адсоткаў гадавых. Раней кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова заяўляла пра рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання, бо «за 3 тыдні красавіка інфляцыя была ніжэй, чым прагназаваў Нацбанк».

Апошнія навіны