BE RU EN

Лукашэнка ў Ерэване пасяліўся ў доме алігарха Царукяна

  • 13.05.2013, 9:09

Армянскі алігарх сустрэў беларускага кіраўніка ў аэрапорце.

Гагік Царукян (на фота) суправадзіў Лукашэнку прама ў свой асабняк, які знаходзіцца пад Ерэванам, паведамляе Times.am.

Згодна з паведамленнем прэс-службы кіраўніка армянскай дзяржавы, афіцыйная цэрымонія сустрэчы кіраўніка Беларусі адбудзецца 13-га траўня ў прэзідэнцкім палацы Арменіі. У рамках афіцыйнага візіту Лукашэнка наведае мемарыяльны комплекс «Цыцэрнакаберд» і аддасць даніну павагі памяці ахвяраў генацыду армян. 14 траўня ён наведае Армянскую атамную электрастанцыю, таксама прыме ўдзел у цэрымоніі адкрыцця ў Ерэване армяна-беларускага гандлёвага дома. У той жа дзень кіраўнікі Арменіі і Беларусі будуць прысутнічаць на цэрымоніі асвячэння новазбудаванай царквы Св. Іаана Хрысціцеля Катайкскай епархіі ў горадзе Абавяне. Адзначым, што царква была пабудаваная на сродкі сям'і Царукянаў.

Паводле паведамленняў армянскіх СМІ, Аляксандр Лукашэнка будзе прысутнічаць таксама на цэрымоніі адкрыцця новага казіно і рэстараннага комплексу Гагіка Царукяна.

Апошнія навіны