BE RU EN

Стваральнікі «World of Tanks» падалі ў суд на кітайскіх плагіятараў

  • 12.05.2013, 16:23

Беларускія распрацоўшчыкі адной з самых папулярных анлайн-гульняў заяўляюць пра парушэнне аўтарскіх правоў кітайскімі кампаніямі Changyou і Gameease.

Гульня Project Tank, створаная гэтымі фірмамі, названая «падазрона падобнай» на World of Tanks. Пазоў пададзены ў Федэральны суд амерыканскага штата Ілінойс, піша партал Polygon.com (пераклад - charter97.org).

Project Tank, на думку фірмы Wargaming - стваральніка беларускай кампутарнай гульні - не з’яўляецца арыгінальнай і падазрона падобнай на World of Tanks. У пазове сцвярджаецца, што яна капіюе сцэнар, знешні выгляд, інтэрфейс, налады, дыялогі і мастацкае афармленне ў арыгінала.

Пазоўнік падкрэслівае, што капіяванне пацвярджаецца нават тым, што ў Project Tank прысутнічаюць тыя ж гістарычныя недакладнасці і выдуманыя танкі, якія былі заўважаныя ў World of Tanks.

На дадзены момант распрацоўшчыкамі беларускай гульні ажыццяўляецца адзнака шкоды, нанесенай яе нелегальным капіяваннем.

Wargaming зарабіла ў 2012 годзе на гульні «World of Tanks» 218 мільёнаў еўра.

Інтэрфейс гульні World of Tanks.
і яе кітайскі (клон) Project Tanks.

Апошнія навіны