BE RU EN

«Плошчу дзяржаўнага сцяга» не паспелі пабудаваць у тэрмін

  • 12.05.2013, 13:28

Адкрыццё плошчы перанесенае на 2 чэрвеня.

Яе планавалі адкрыць сёння. Урачыстае мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны змены дзяржаўнай сімволікі Беларусі пасля рэферэндуму 1995 года.

Аб'ект сёння наведаў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён асабіста праінспектаваў плошчу і з'ехаў адтуль відавочна незадаволеным, піша «Наша Нiва».

Пасля гэтага стала вядома, што адкрыццё Плошчы дзяржаўнага сцяга перанесенае з-за недапрацовак.

Рашэнне аб адкрыцці «Плошчы дзяржаўнага сцяга» было прынятае ў мінулым годзе.

Апошнія навіны