BE RU EN

Кандыдатам у прэзідэнты ад «Грузінскай мары» стаў Георгій Маргвелашвілі

  • 11.05.2013, 20:47

Прэм'ер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі назваў кандыдата ў прэзідэнты ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара».

Па словах Іванішвілі, за прэзідэнцкі пост ад кааліцыі «Грузінская мара» на выбарах будзе змагацца Георгій Маргвелашвілі, які на дадзены момант займае пасаду віцэ-прэм'ера - міністра адукацыі, паведамляе Gazeta.ru.

Грузінскі прэм'ер адзначыў, што Маргвелашвілі з'яўляецца годнай кандыдатурай, якую аднагалосна падтрымала палітрада кааліцыі.

Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца ў кастрычніку бягучага года.

Партыя дзейнага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» пакуль не назвала свайго кандыдата на прэзідэнцкую пасаду.

Апошнія навіны