BE RU EN

Правільны беларускі сцяг (Фота)

  • 11.05.2013, 17:40

У трансляцыі з этапа Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Сегедзе (Венгрыя) выкарыстоўваюць правільны беларускі сцяг.

Усе беларускія ўдзельнікі ў тэлевізійнай трансляцыі, якую выкарыстоўвае ў тым ліку і Eurosport, прадстаўленыя пад забароненых дыктатарам бел-чырвона-белым сцягам.

Так, байдарачнік-адзіночка Алег Юрэня заняў другое месца на дыстанцыі 1000 метраў, саступіўшы толькі Максу Хофэ з Германіі.

У гэты ж час на ЧС па хакеі ў Швецыі беларускім заўзятарам на матчы Беларусь-Славенія забаранілі развярнуць гістарычны сцяг Беларусі.

Апошнія навіны