BE RU EN

У Магілёўскай вобласці высякаюць лясы на тэрыторыі заказнікаў

  • 11.05.2013, 13:40

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы» праходзіць незаконная высечка лясоў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

Гідралагічны заказнік знаходзіцца на тэрыторыі Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Ён быў створаны ў 1998 годзе для захавання ўнікальнага спалучэння флоры і фауны, якая больш нідзе не сустракаецца ў Беларусі і вельмі рэдка сустракаецца ў свеце. На тэрыторыі заказніка катэгарычна забараняецца любая гаспадарчая дзейнасць, у тым ліку - высечка лясоў. Тым не менш, у многіх месцах яе праводзяць.

У прыватнасці, чытач паведамляе пра незаконную высечку дрэў у раёне вёскі Усакіна. Ён таксама даслаў фотаздымкі, на якіх відаць, што дрэвы знішчаныя на вялікай плошчы.

Гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі заказніка ажыццяўляе Клічаўскі лясгас.

Апошнія навіны