BE RU EN

Звольнены дырэктар Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

  • 10.05.2013, 15:23

Сяргей Азаронак быў звольнены напярэдадні 9 траўня.

Адна з прычын звальнення - зацягванне тэрмінаў здачы новага будынка музея на праспекце Пераможцаў.

Нагадаем, што раней заяўлялася, што новы музей плануецца здаць у эксплуатацыю ў траўні 2013 года. Музей размесціцца на ўзгорку каля стэлы «Менск - горад-герой». Каля яго будзе закладзеная плошча Пераможцаў. Выказваліся асцярогі, што ў новым будынку музея не хопіць месца для захоўвання большай частцы экспанатаў.

Апошнія навіны