BE RU EN

Андрэй Саннікаў у Празе

  • 10.05.2013, 11:59

У Бібліятэцы Вацлава Гавела прайшла сустрэча з лідарам «Еўрапейскай Беларусі».

Як перадае «Радыё Свабода», лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў прыехаў у Чэхію на прэм'еру спектакля «Праляцець праз вясёлку» па казках, якія ён з турмы пасылаў сыну Даніку.

Прэм'ера спектакля адбудзецца ў «Наіўным тэатры» ў горадзе Ліберцы ў суботу, 11 траўня.

П'есу па казках для Даніка напісаў чэшскі драматург, акцёр і рэжысёр Рэнэ Лявінскі, які піша пад рознымі псеўданімамі творы, разлічаныя на розныя катэгорыі гледачоў.

П'есу «Праляцець праз вясёлку» пераклаў на беларускую мову Сяргей Сматрычэнка, яе фрагменты чыталіся акцёрамі Свабоднага тэатра ў Менску некалькі месяцаў таму.

Напярэдадні прэм'еры ў Бібліятэцы Вацлава Гавела ў Празе адбылася сустрэча з Андрэем Саннікавым і аўтарамі спектакля.

Андрэй Саннікаў у Празе
Дырэктар «Наіўнага тэатру» Станіслаў Доўбрава, Рэнэ Лявінскі, Андрэй Саннікаў, Сяргей Сматрычэнка
Вядзе вечарыну пісьменнік Яхім Топал
Аўтар п'есы Рэнэ Лявінскі
Андрэй Саннікаў паказвае апошні ліст Вацлава Гавела, які быў адрасаваны беларускім палітвязням
На лісце Вацлава Гавела - цэнзарскі штамп калоніі «Віцьба-3»

Апошнія навіны