BE RU EN

З Беларусі ў Польшчу хлынула кантрабанда наркотыкаў

  • 9.04.2013, 12:12

Кантрабанда наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу вырасла ў два разы.

МУС Польшчы ўзмацняе ахову мяжы 800 дадатковымі памежнікамі і суперсучасным абсталяваннем.

Як паведамляе «Polskie radio», сума канфіскаваных на ўсходняй мяжы тавараў склала ў мінулым годзе больш за 20 млн. даляраў. Палову гэтай сумы складае кантрабанда з Украіны, астатняе - з Беларусі і Калінінградскай вобласці.

Асабліва ўражвае павелічэнне кантрабандных наркотыкаў праз беларуска-польскую мяжу. У 2012 годзе было канфіскавана ў два разы больш наркатычных сродкаў, чым годам раней.

Вырасла таксама колькасць беларусаў-нелегалаў. У мінулым годзе польскія памежнікі затрымалі 447 грамадзян Беларусі, якія спрабавалі нелегальна перасекчы дзяржаўную мяжу Польшчы.

Фота: gazeta.pl

Апошнія навіны