BE RU EN

«Разганяць» эканоміку даручылі Пракаповічу

  • 9.04.2013, 11:51

Экс-кіраўнік Нацбанка, пры якім Беларусь перажыла тры дэвальвацыі, цяперашні віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч будзе адказваць за «разгон» эканомікі ў 2014-16 гадах.

Менавіта ён пастаўлены на чале рабочай групы для падрыхтоўкі прагнозных паказчыкаў на бліжэйшыя тры гады, піша АФН.

«Стварыць на тэрмін да 1 верасня 2013 года міжведамасную працоўную групу для падрыхтоўкі праекта асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2014 год і сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2014 - 2016 гады і яго ўвязкі з найважнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў пастанове Саўміна № 259 ад 4 красавіка 2013 года.

Дапамагаць галоўнаму эканамічнаму «прароку» будуць міністр фінансаў Андрэй Харкавец і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Нагадаем, на дадзены момант Пётр Пракаповіч займае 19 пасад. Раней ён займаў пасаду кіраўніка Нацбанка, але быў звольнены 18 ліпеня 2011 года «ў сувязі з выхадам у адстаўку». За час яго банкірства рубель дэвальваваўся ў 2,8 разы, а інфляцыя ў Беларусі заставалася самай высокай на кантыненце.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны