BE RU EN

На мяжы з Польшчай затрыманая партыя мабільнікаў на Br313 мільёнаў

  • 8.04.2013, 15:13

На беларуска-польскай мяжы затрыманая партыя кантрабандных мабільных тэлефонаў, якія перавозіліся пад выглядам пральнага парашка.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Віктар Гурэеў.

У пункце мытнага кантролю «Бераставіца» ў легкавым аўтамабілі жыхара Беларусі было выяўлена 94 кантрабандных сотавых тэлефона. Яны былі схаваныя ў скрынцы з-пад пральнага парашка з выкарыстаннем ушчыльняльніка. Скрынкі і аксэсуары да мабільнікаў былі растасаваныя з іншымі асабістымі рэчамі па салоне аўтамабіля.

Кіроўца растлумачыў, што тэлефоны яму перадаў невядомы мужчына ў Беластоку і папрасіў перавезці ў Беларусь, дзе з перавозчыкам павінны былі звязацца.

Кантрабандны тавар папярэдне ацэнены ў Br313 млн. Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні будзе перададзеная ў суд. Парушальніку пагражае канфіскацыя тавару і штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (цяпер адна БВ складае Br100 тыс.).

Апошнія навіны