BE RU EN

Трактар дарожнікаў загарэўся падчас уборкі вуліцы

  • 8.04.2013, 11:43

З-за кароткага замыкання ў Менску загарэўся трактар дарожнай службы.

Раніцай 5 красавіка, у 10.34 на 101 паступіла паведамленне аб загаранні ў кабіне трактара па вул.Мініна, паведамляе прэс-служба МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку аказалася, што па вул. Мініна, 14 (насупраць) на праезнай частцы гарыць трактар «МТЗ-80», 1993 г.в., які належыць «СУ-208».

У выніку пажару пашкоджаныя маторны адсек, кабіна.

Меркаваная прычына - кароткае замыканне электраправодкі.

Трактар дарожнікаў загарэўся падчас уборкі вуліцы. Фота: МНС

Апошнія навіны