BE RU EN

Супрацоўніца НДІ анкалогіі выпала з дзявятага паверху ў Бараўлянах

  • 6.04.2013, 20:20

Маладая жанчына выпала з дзявятага паверху дзевяціпавярховага будынка ў Бараўлянах (Менскі раён) і загінула.

«У сувязі з гэтым фактам следчыя праводзяць праверку», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у суботу ў праваахоўных органах.

Суразмоўцы агенцтва паведамілі, што загінулай з'яўляецца супрацоўніца НДІ анкалогіі, яны ўдакладнілі, што яна не медыцынская работніца.

Інцыдэнт адбыўся сёння раным-рана. Будынак, з якога выпала жанчына, з'яўляецца інтэрнатам.

Апошнія навіны