BE RU EN

Лысы зноў узначаліў афіцыйны Саюз палякаў

  • 6.04.2013, 13:43

Мечыслаў Лысы стаў сёння старшынём ГА «Саюз палякаў у Беларусі» (СПБ).

Ягонае прызначэнне на гэтую пасаду прайшло на VIII з'ездзе арганізацыі, паведамляе БелТА.

Да гэтага - са студзеня 2012 года - Мечыслаў Лысы быў выканаўцам абавязкаў старшыні, пасля таго як папярэдні старшыня СПБ Станіслаў Сямашка падаў у адстаўку, азнчыўшы прычынай сямейныя абставіны. Ён узначальваў саюз з 2009 года.

У з'ездзе ГА «Саюз палякаў на Беларусі» 5-6 красавіка ўзялі ўдзел блізу 100 дэлегатаў. Быў зацверджаны новы склад кіраўнічых органаў, а таксама разгледжаная справаздача за апошнія 3,5 гады, вызначаныя задачы на наступныя 4 гады.

Нагадаем, з 2005 года ў краіне існуюць два Саюзы палякаў: афіцыйны, што падтрымлівае палітыку кіраўніцтва Беларусі, і неафіцыйны, што беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымлівае Варшава. Нефармальны Звяз палякаў узначальвае Мечыслаў Яськевіч. Яго чальцы падпадаюць пад рэпрэсіі з боку афіцыйных улад.

Апошнія навіны