BE RU EN

Сусветны банк папярэдзіў улады пра рызыкі ў эканоміцы

  • 5.04.2013, 15:38

Беларускім уладам рэкамендавалі стрымліваць тэмпы росту зарплаты і пенсій з мэтай захавання макраэканамічнай стабільнасці.

«Мы вельмі спадзяемся, што ўрад будзе стрымліваць рост заробкаў і пенсій адносна іншых расходаў, і гэта дазволіць краіне дынамічна і ўстойліва развівацца ў перспектыве», - заявіў дырэктар аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Чымяо Фан падчас прэзентацыі ў пятніцу ў Менску дакладу Сусветнага банка па дзяржвыдатках у Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

Прадстаўнік СБ таксама падкрэсліў, што разумнае абмежаванне тэмпаў росту заробкаў будзе спрыяць ключавой мэце макраэканамічнай палітыкі ўладаў у гэтым годзе - зніжэнню інфляцыі. «Трэба працягнуць жорсткую бюджэтную палітыку і зніжаць інфляцыю за кошт балансавання заробкаў і пенсій», - сказаў Ч.Фан.

Ацэньваючы бягучую сітуацыю ў краіне, ён адзначыў, што Беларусь «відавочна не да канца выбралася з усіх праблем».

Ч.Фан таксама адзначыў, што ў Беларусі дасягнуты значны прагрэс у частцы скарачэння дзяржвыдаткаў. Паводле яго слоў, гэта адбылося ў асноўным за кошт памяншэння выдаткаў бюджэту на інвестыцыі. Між тым, ён падкрэсліў, што «далейшае скарачэнне інвестыцыйных выдаткаў у перспектыве можа значна аслабіць эканоміку».

Аднак, у цэлым стрымліваць бюджэтныя выдаткі неабходна, мяркуе Ч.Фан. У сувязі з гэтым Сусветны банк рэкамендуе беларускім уладам скарачаць субсідыі, у тым ліку міжбюджэтныя, і павышаць эфектыўнасць сацыяльных выдаткаў, а менавіта на адукацыю і ахову здароўя. «Для гэтага спатрэбяцца значныя структурныя рэформы, у прыватнасці рэформа міжбюджэтных адносін», - сказаў Ч.Фан.

Апошнія навіны