BE RU EN

Звольнены кіраўнік УСК па Менскай вобласці

  • 5.04.2013, 9:24

Палкоўнік юстыцыі Ягор Сіняк вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Менскай вобласці.

Ён звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас па ўзросту з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны ўказ быў падпісаны кіраўніком 4 красавіка.

Ягор Сіняк узначаліў Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці ў лістападзе 2011 года. Да гэтага ён працаваў у дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Апошнія навіны