BE RU EN

МЗС не пакідае надзей на вызваленне наймітаў Кадафі

  • 4.04.2013, 12:19

Менск мае намер працягваць крокі, накіраваныя на вызваленне асуджаных у Лівіі двух беларускіх грамадзян.

«Мы працягваем прыкладаць намаганні, накіраваныя на вызваленне нашых грамадзян, якія знаходзяцца ў Лівіі», - заявіў на брыфінгу ў чацвер у Менску начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён падкрэсліў, што беларускія консульскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з затрыманымі, паведамляе «Інтэрфакс».

Пры гэтым прадстаўнік МЗС сказаў: «Праца, накіраваная на вызваленне іх, складаная, доўгая, але мы не будзем спыняцца, пакуль не дасягнем патрэбнага нам рашэння».

27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя грамадзяне Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе было прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі «для знішчэння лівійскага народа».

За дапамагу рэжыму Муамара Кадафі, 4 чэрвеня Вайсковы суд Трыпалі прысудзіў грамадзян Украіны, Беларусі і Расеі да 10 гадоў зняволення. Акрамя таго, адзін грамадзянін Расеі атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Фотa: alhayat.com

Апошнія навіны