BE RU EN

Facebook захліснула эпідэмія кампутарнага віруса

  • 4.04.2013, 11:30

Вірус, які распаўсюджваецца па сацыяльнай сетцы, публікуе нібыта ад імя карыстальніка паведамленне са шкоднаснай спасылкай.

Пры гэтым у паведамленні адзначаюцца сябры карыстальніка, што спрыяе яго распаўсюджванню.

Распрацоўнікі найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Facebook ведаюць пра кампутарны вірус, які распаўсюджваецца па сетцы, і працуюць над рашэннем гэтай праблемы, паведамілі РІА Новости у прэс-службе Facebook.

«Ведаем і імкнемся перамагчы», - заявілі РІА Новости у расейскім прадстаўніцтве Facebook.

Вірус, які распаўсюджваецца па сацыяльнай сетцы, публікуе нібыта ад імя карыстальніка паведамленне са шкоднаснай спасылкай. Пры гэтым у паведамленні адзначаюцца сябры карыстальніка, што спрыяе яго распаўсюджванню. І калі іншыя ўдзельнікі сацыяльнай сеткі пераходзяць па спасылцы, то іх кампутары таксама заражаюцца.

У падобных выпадках спецыялісты па кібербяспецы раяць як мага хутчэй выдаліць паведамленне з шкоднаснай спасылкай, апавясціць сваіх сяброў у сацыяльнай сетцы аб праблеме, праверыць кампутар на наяўнасць вірусаў з дапамогай антывіруснага праграмнага забеспячэння і па магчымасці змяніць пароль ад ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы.

Facebook з'яўляецца найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткай з больш чым мільярдам карыстальнікаў.

Апошнія навіны