BE RU EN

Намесніку старшыні Барысаўскага райвыканкама пагражае да 15 гадоў турмы

  • 30.04.2013, 18:28

Новыя падрабязнасці затрымання намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама паведаміў Першы канал Беларускага тэлебачання.

Чыноўнік падазраецца ў атрыманні вялікага хабару. Яго затрымалі ва ўласным працоўным кабінеце пасля таго, як у яго руках апынуўся каштоўны канверт. Сума ў 13 тысяч даляраў павінна была дапамагчы камерцыйнай арганізацыі ўзгадніць інвестыцыйны праект.

«Будынак кансервавага цэха, які размяшчаўся на тэрыторыі ААТ сельскагаспадарчага кірунку ў Барысаўскім раёне. Адной з умоў інвестыцыйнай дамовы прадугледжвалася бязвыплатная перадача маёмасці для наступнай арганізацыі там прамысловай вытворчасці», - паведаміў БТ намеснік начальніка ўправы раскрыцця цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Менскай вобласці Аляксандр Юрчанка.

Цяпер чыноўнік знаходзіцца пад вартай. Санкцыя артыкула за атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме службовай асобай, якая займае адказную пасаду, прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны