BE RU EN

У Менску пацыентка памерла пасля пластычнай аперацыі

  • 30.04.2013, 15:42

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце смерці 23-гадовай жыхаркі Гродна пасля пластычнай аперацыі.

Аперацыя праходзіла ў адным з буйных менскіх камерцыйных медыцынскіх цэнтраў.

Паводле звестак БелаПАН, рынапластіка была праведзеная ў канцы сакавіка, пасля чаго пацыентка запала ў кому, і знаходзілася ў гэтым стане каля чатырох тыдняў.

Смерць наступіла 23 красавіка.

Дзяўчына памерла ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы.

Апошнія навіны