BE RU EN

Сыход легіянераў з менскага «Дынама»

  • 30.04.2013, 11:41

Менскае «Дынама» рассталася з шэрагам легіянераў.

Афіцыйна спыненае супрацоўніцтва з Тэему Лайне, Ерэ Каралахці, Лібарам Піўко і Кімам Хіршовіцам.

Пра гэта паведамляе сайт клуба.

«Клуб дзякуе ім за супрацоўніцтва і жадае поспехаў у далейшай кар'еры»>/i, - гаворыцца ў паведамленні «Дынама».

Нагадаем, у студзені ў ходзе нарады па дзяржпадтрымцы спартыўных арганізацый Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб абмежаванні колькасці легіянераў у беларускіх клубах па гульнявых відах спорту. Тэму cкарачэння легіянераў на нарадзе таксама падтрымаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон.

Апошнія навіны