Экс-міністр абароны Украіны прызначаны амбасадарам у Беларусі
- 3.04.2013, 16:38
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў экс-міністра абароны Міхаіла Яжэля амбасадарам Украіны ў Беларусі.
Адпаведны ўказ падпісаны ў сераду, паведамляе сайт украінскага прэзідэнта.
Іншым указам прэзідэнт звольніў Яжэля з пасады свайго дарадцы.
Нагадаем, 26 лістапада 2012 года Віктар Януковіч звольніў з пасады амбасадара Віктара Ціханава ў сувязі з выбраннем яго народным дэпутатам у Вярхоўную Раду ў кастрычніку мінулага года.
Ціханаў быў прызначаны амбасадарам Украіны ў Беларусі 22 жніўня 2011 года. Раней ён займаў пасаду віцэ-прэм'ера - міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ.
Да Ціханава пасаду амбасадара Украіны ў Беларусі займаў Раман Бяссмертны (з лютага 2010-га па чэрвень 2011 года).