BE RU EN

«Луч» нацыяналізавалі

  • 3.04.2013, 13:42

Больш за сто тысяч акцый ААТ «Луч» бязвыплатна перайшлі да дзяржавы.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 228 ад 29 сакавіка 2013 года.

Дакументам прадугледжане бязвыплатнае прыняцце ў рэспубліканскую ўласнасць акцый ААТ «Луч» 118 тыс. 935 акцый. Пастанова прынятая ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі № 294 «Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю».

Акцыі раней знаходзіліся ва ўласнасці ЗАТ «Сивельга» (38700 акцый на суму 4996170000 рублёў), Менскага абутковага ААТ «Луч» - кіруючай кампаніі холдынгу «Обувь-Луч» (10479 акцый на суму 1352838000 рублёў), сумеснага ЗАТ «Отико» (69756 акцый на суму 9005499000 рублёў).

Рэалізацыя пастановы даручаная Дзяржкамітэту па маёмасці і канцэрну «Беллегпрам».

Нагадаем, 28 снежня 2012 года пазачарговы агульны сход акцыянераў МО ААТ «Луч» прагаласаваў за перадачу дзяржаве 5,4% акцый прадпрыемства. Раней Назіральнаму савета прадпрыемства было прапанавана прыняць рашэнне аб дадатковай эмісіі акцый.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года прайшла нацыяналізацыя кандытарскіх фабрык «Спартак» і «Камунарка». Лукашэнка запатрабаваў ліквідаваць на іх назіральныя саветы і павялічыць дзярждолю ў гэтых адкрытых акцыянерных таварыствах практычна ўтрая.

Апошнія навіны